Эканамічны агляд

20 октября 2013

Якія аб'екты папоўняць сталічную інфраструктуру, што за паслуга з'явілася для замежных турыстаў у беларускіх магазінах, і хто будзе атрымліваць гарантаваную дзіцячую дапамогу? Кожную нядзелю ў нашым эфіры Эканамічны агляд.


Наталля Кузьміцкая знаёміць з актуальнымі навінамі тыдня. Перад чэмпіянатам свету па хакеі інфармацыю аб сталічных гасцініцах, хостэлах і інтэрнатах размесцяць у адзіным цэнтры браніравання. Спецыялісты цэнтра будуць дапамагаць турыстам у рассяленні і прапаноўваць прымальныя варыянты. Да самай галоўнай спартыўнай падзеі ў Мінску ўзвядуць яшчэ адзінаццаць гасцінічных аб'ектаў. Некалькі шматзоркавых гатэляў ужо на стадыі завяршэння, рыхтуецца і самае запатрабаванае - бюджэтнае гасцінічнае жыллё.


У Мінску пачала працаваць сістэма такс-фры. Першым стаў вяртаць падатак на дададзеную вартасць сталічны ГУМ. Гэтым правам ужо скарысталіся турысты з Эстоніі, Германіі, Кітая і Ізраіля. Сярод пакупак замежных наведвальнікаў - беларускі хрусталь, ювелірныя і футравыя вырабы, а таксама оптыка. Зараз завяршаюцца арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па ўкараненні сістэмы Tax Free і ў іншых універмагах сталіцы. Чакаецца, што ўжо ў лістападзе паслугу па вяртанні падатку будуць прапаноўваць ЦУМ, Гандлёвы дом На Нямізе і ўнівермаг Беларусь.


Мамам адвакатам, рамесніцам і індывідуальным прадпрымальнікам вярнулі права на поўную дзіцячую дапамогу. Зараз яны самі змогуць выбіраць, ажыццяўляць адпаведную дзейнасць у перыяд догляду за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў і атрымліваць дапамогу памерам 50% або часова прыпыніць яе і атрымліваць дапамогу ў поўным памеры. Адпаведны ўказ увойдзе ў сілу ўжо 22 кастрычніка.