Двое жыхароў Мінска пайшлі на злачынства дзеля аўтамабіля

14 ноября 2014
Яны забілі свайго знаёмага. Пра тое, што прапаў дваццацічатырохгадовы хлопец, міліцыі паведаміў яго сваяк. Малады чалавек паехаў з дому на сваім Фальксвагене і не вярнуўся. З сабою ў юнака была вялiкая сума грошай. Не выключана, што пра гэта ведалі зламыснікі, якія і ўчынілі расправу. Пасля забойства цела вывезлі ў Віцебскую вобласць і кінулі ў возера.

У дачыненні да падазроных узбуджаная крымінальная справа. Усе падрабязнасці зараз высвятляюць следчыя.