Дванаццацігадовая дзяўчынка па дарозе ў школу трапіла пад трамвай

14 октября 2014
ДТЗ адбылося сёння ў Мінску ў раёне вуліцы Народнай. Па словах відавочцаў, школьніца перабягала трамвайныя пуці і не заўважыла трамвай, што рухаўся з іншага боку. На працягу пяці хвілін пасля здарэння прыбыла брыгада хуткай меддапамогі. Папярэдні дыягназ - пералом рукі. ДТЗ з удзелам дзяцей і грамадскага транспарту ў сталіцы здараюцца рэдка. Але ДАІ рэкамендуе нагадаць дзецям правілы дарожнага руху, у прыватнасці, правілы перасячэння праезнай часткі ля трамвайных прыпынкаў.