Два новыя басейны пад адным дахам адкрыюцца ў Партызанскім раёне сталіцы

2 января 2014

Спартыўны комплекс Трактар прыме першых наведвальнікаў 9 мая. Поўнасцю комплекс запрацуе ўжо ў ліпені. Дарэчы, аб'ект будзе складацца з двух басейнаў - трэніровачнага і для правядзення спаборніцтваў, у тым ліку міжнароднага класа. Негледзячы на тое, што басейн даўжынёй 25 метраў, месца хопіць для глядацкіх трыбун, а таксама для каментатараў і суддзяў.



Акрамя таго, жыхары сталіцы змогуць у комплексе займацца плаваннем. Звычайныя абанементы прададуць усім ахвотнікам.