ДТЗ у Пухавіцкім раёне

3 марта 2014
На 68-м кіламетры дарогі Смілавічы - Рудзенск - Шацк сёння сутыкнуліся дзве легкавушкі Renault Megane і Honda Civic. Найбольш пацярпела 20-гадовая дзяўчына - вадзіцель Renault. Ратавальнікам давялося яе дэблакіраваць з салона аўто. Пацярпелую з пераломамі і чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавалі ў Мар'інагорскую раённую бальніцу, а разам з ёй і трох пасажыраў з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Вадзіцель аўто Honda не пацярпеў. Прычыны і акалічнасці ДТЗ высвятляюцца.