ДТЗ у Барысаўскім раёне

28 января 2014
Сёння раніцай на дарозе Слабада - Навасады грузавік лоб у лоб сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем ВАЗ. Вадзіцель легкавога загінуў. Ратавальнікі даставалі цела пры дапамозе гідраўлічнага інструмента Вебер. Вадзіцель грузавой машыны не пацярпеў. Прычыны і акалічнасці здарэння высвятляюцца.