Дажджы і хмары не сапсуюць мінчанам майскія святы

28 апреля 2014
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, дождж скончыцца ўжо сёння, а заўтра з-за аблокаў выгляне сонца, якое і будзе грэць мінчан амаль да канца тыдня. Заўтра ноччу дзевяць з плюсам, удзень паветра прагрэецца да 20 градусаў цяпла. Яшчэ больш сонца будзе прыпякаць у сераду і чацвер.

У пятніцу слупкі тэрмометраў паступова апусцяцца, магчымыя ападкі. Самы пахмурны дзень чакаецца ў суботу. Паводле папярэдніх прагнозаў, летняя цеплыня ў сталічны рэгіён прыйдзе толькі ў канцы наступнага тыдня.