Дэлегацыя з Сібіры сёння наведвае Мінск

17 июня 2013
Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам краіны расійскія госці накіраваліся на завод па вытворчасці спецтэхнікі Амкадор. Там для іх арганізавалі выставу апошніх мадэляў дарожна-будаўнічых, камунальных і сельскагаспадарчых машын. Асаблівую цікавасць прадстаўнікі Сібірскай федэральнай акругі праявілі да лесаперапрацоўчай тэхнікі.


Паводле слоў прадстаўнікоў дэлегацыі, беларуская тэхніка нічым не саступае фінскім аналагам, якія зараз працуюць у сібірскіх лясах. Таму ў беларускіх прамыслоўцаў ёсць шанц рэалізаваць на рынак гэтага рэгіёну каля ста адзінак тэхнікі.