Без снежных завірух і марозных узораў на вокнах

30 декабря 2013

Цуда ў выглядзе белага і пушыстага снегу ў навагоднюю ноч не будзе. Сіноптыкі прагназуюць, што надвор'е 31 снежня будзе даволі цёплым і камфортным, але, на жаль, не святочным. Сярэдняя тэмпература паветра ў гэтыя дні на 3-6 градусаў вышэй за кліматычную норму. А Мінск зараз больш нагадвае веснавы, чым зімовы горад. Галоўны плюс такога надвор'я - актыўных цыклонаў і, адпаведна, снежных завірух і Хаўераў пакуль не прадбачыцца.


Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра: 31 снежня ў асобных раёнах чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, слабы туман, у начныя і ранішнія гадзіны слабыя галалёдныя з'явы. А тэмпература паветра ноччу чакаецца ад мінус 4 да плюс 1, днём мінус 2 - плюс 3 градусы. У навагоднюю ноч у асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу, які днём пяройдзе ў дождж.


Надвор'е ў снежні будзе фарміравацца пад уплывам вільготнай паветранай масы. Таму тэмпература будзе таксама анамальна цёплай і вільготнай.