Беспарадак на зямельных участках у сталічным рэгіёне прывёў да адміністрацыйнай адказнасці

21 мая 2013
Сістэматычныя парушэнні выяўлены ў Мінскім, Лагойскім, Барысаўскім, Маладзечанскім, Чэрвеньскім і іншых раёнах. За невыкананне санітарна-эпідэміялагічных норм на 35 кіраўнікоў сельскіх выканаўчых камітэтаў заведзены адміністрацыйныя справы.
Спецыялісты раяць далучыцца да ўборкі і ўладальнікаў зямельных участкаў. Сёлета жыхары сталічнага рэгіёну атрымалі больш за 5 тысяч асабістых папярэджанняў аб навядзенні чысціні на тэрыторыях каля дамоў.