Беларуская мова ўмацоўвае свае пазіцыі

18 сентября 2013
Кожны год колькасць першакласнікаў, якія пачынаюць вучыцца па-беларуску, павялічваецца на тысячу.

Колькі беларускамоўных школ дзейнічае ў Беларусе і дзе за мяжой вывучаюць беларускую мову - раскажа Святлана Чарнова.

У 14 школах і гімназіях заняткі праходзяць выключна на беларускай мове. І гэта толькі ў Мінску. Усяго ж ў краіне, паводле апошніх даных, маленькія беларусы маюць магчымасць вучыцца на роднай мове амаль у дзвюх тысячах навучальных устаноў.

Для таго, каб вучыцца па-беларуску, неабавязкова наведваць адпаведную школу. Бацькам дзетак, якія маюць такое жаданне, дастаткова звярнуцца да кіраўніцтва навучальнай установы. Калі набярэцца дастатковая колькасць заяў, у школе будзе адкрыты клас з беларускай мовай навучання.

Кожны год колькасць такіх дзетак павялічваецца на тысячу. Вучыцца па-беларуску яны пачынаюць свядома і з відавочным задавальненнем.

Акрамя мовы навучання, вялікай розніцы паміж беларуска- і рускамоўнымі школамі, быццам, і няма. Але на самай справе школы з беларускай мовай навучання маюць нават пэўную перавагу перад рускамоўнымі.

Вучыцца па-беларуску ёсць магчымасць і за мяжой. Беларускія школы дзейнічаюць сёння ў суседніх Літве, Латвіі і Польшчы. У Малдове, напрыклад, нашу мову можна вывучаць яшчэ з дзіцячага садка - у так званых нядзельных школах. І яшчэ: як расказалі нам у Міністэрстве адукацыі, літаральна ў мінулым годзе з'явіўся новый падручнік - спецыяльна для жыхароў постсавецкай прасторы: з дапамогай яго вывучыць беларускую мову можна нават на факультатыўных занятках.