Беларускія гоншчыкі далі майстар-клас для выпускнікоў сталічных аўташкол

16 мая 2013

Сакрэты экстрэмальнага кіравання ў рэпартажы Станіслава Ліпскага.
40% усіх ДТЗ у сталіцы адбываецца па віне маладых вадзіцеляў ці аўтааматараў са стажам  ваджэння менш за тры гады. Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя арыгінальным спосабам вырашыла данесці гэты факт да ведама выпускнікоў аўташкол.
Акцыя праходзіць упершыню: каб выйсці на узровень, неабходна не адзін год практыкавацца. Аднак такі вопыт вельмі каштоўны.
Колькасць выпускнікоў аўташкол, а значыць, і аўтаўладальнікаў павялічваецца. А сярэдні ўзрост вадзіцеляў зніжаецца.
Курсы экстрэмальнага кіравання павінны дапамагчы адаптавацца на дарозе.
Дарэчы, адчуць наколькі гэта карысна можа кожны ахвочы. У гэтую нядзелю ў Маладзечне адбудуцца адкрытыя спаборніцтвы па хуткасным манеўраванні.