Беларуская сталіца ў гэтыя выхадныя адзначыць Дзень горада

9 сентября 2013

Да свята ў трох раёнах Мінска будуць уведзены ў эксплуатацыю жылыя дамы. Ключы ад новых кватэр атрымаюць сем'і ў Заводскім і Кастрычніцкім раёнах, а ў Першамайскім рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій заселяць два арэндныя дамы. Да Дня горада ўпрыгожваюцца плошчы, галоўныя магістралі і цэнтральныя вуліцы, а таксама раённыя пляцоўкі, дзе пройдуць урачыстасці. Святочную атмасферу падтрымаюць крамы і ўнівермагі - яны таксама ўпрыгожаць вітрыны. Асаблівасць сёлетняга свята горада - віншаванні-паштоўкі, іх размесцяць на розных рэкламных носьбітах.