Артысты Цырка дзю Салей прывезлі ў сталіцу містычнае шоу Драліён

20 марта 2014

Бязмежныя магчымасці чалавечага цела. Віртуозныя ўборы і светлавое афармленне… Артысты Цырка Дзю Салей прывезлі ў сталіцу містычнае шоу Драліён. Дарэчы, назва паказу - гэта сімбіёз дракона і льва. Да таго ж сюжэт мае філасофскі падтэкст - гарманічнае адзінства чалавека і прыроды. Прычым, над шоу працуюць 50 артыстаў з 16 краін свету, у тым ліку і з Беларусі. У гэтыя хвіліны праходзіць апошняя рэпетыцыя, а тэхнічны персанал рыхтуе сцэну, дэкарацыі і касцюмы. Праз 5 гадзін на вачах у сотні гледачоў ажыве містычная істота Драліён. Цікавыя факты і падрабязнасці цыркавога паказу глядзіце у нашым вячэрнім выпуску ў 18:40.