Анонс асноўных падзей выхадных

10 мая 2013

Наш карэспандэнт Аляксей Кандраценка паклапаціўся пра адпачынак мінчан і гасцей сталіцы ў суботу і нядзелю. Анонс самых асноўных падзей   -  у наступным сюжэце.
Сталічны парк Перамогі на гэтых выхадных - адно з цэнтральных месцаў масавых гулянняў. У суботу і нядзелю тут выступаюць артысты на любы густ.
Завтра з апоўдня і да вечара тут будзе іграць духавы аркестр. А ў нядзелю з 12 да 16 у парку Перамогі адбудзецца канцэрт Тэатра песні Ірыны Дарафеевай. Выступяць і танцавальныя гурты. У суботу  на плошчы каля Мінскай гарадской ратушы можна нясумна правесці час. Апоўдні тут адкрываецца музычна-турыстычны сезон.
Сталічныя ж кафэ і рэстараны прывабліваюць гасцей беларускімі нацыянальнымі стравамі. Многія месцы забраніраваны, але знайсці столікі можна.
Не забывайцеся і пра вуліцу Карла Маркса. Напярэдадні тут з'явілася пешаходная зона. Шматлікія артысты, танцоры і рамеснікі. Такі вось канкурэнт маскоўскаму Арбату і кіеўскаму Крашчаціку.