Альтэрнатыва эндаскопу

26 мая 2013
У шостай клінічнай бальніцы Мінска будуць даследаваць страўнік з дапамогай капсулы. Яе памер не больш за таблетку, яна вольна перасоўваецца ў арганізме пацыента і перадае відэа на манітор. Дыягностыка займае  не больш як 8 гадзін. І ўрачы прызнаюцца, што такі метад больш інфарматыўны, чым эндаскапія.