Дарэчы, высаджвалі дрэвы прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, ветэраны вайны і шматдзетныя сем'і. Пасля чаго ў Палацы культуры адбыўся семінар Дэмаграфія - аснова бяспекі Беларусі. Зніжэнне разводаў і павелічэнне колькасці шлюбаў, а таксама нараджальнасці сталі самымі актуальнымі тэмамі пасяджэння.
Сёлета ў Мінскай вобласці на свет з'явіліся больш за 12 тысяч немаўлят. А сярэдняя працягласць жыцця беларусаў сёння складае 71 год.