Аграрыі Мінскай вобласці завяршаюць уборку садавіны і гародніны

15 октября 2014

Аграрыі Мінскай вобласці завяршаюць уборку садавіны і гародніны. Капуста - адна з культур, якой папаўняюцца стабілізацыйныя фонды рэгіёна. Ураджай белакачаннай складзе больш за дзесяць тысяч тон. Аднак сабраць ураджай - палова справы. Не менш важна запасы зберагчы. У тым, што гародніну і збіраюць, і захоўваюць якасна, пераканаўся і наш карэспандэнт Аляксандр Харавец.


Капусту зразаюць - лісце хрумсціць. Другі тыдзень брыгада Галіны Валуевіч прыбірае сакавітую гародніну з палёў Мінскай вобласці. У руках прыбіральшчыкаў хоць і не мачэтэ, аднак і пры дапамозе звычайнага нажа пяцікілаграмовыя качаны ў лічаныя секунды адпраўляюцца на прычэп трактара.


Сёлета ў гаспадарцы Усход пад капусту адвялі амаль 20 гектараў. Тут вырошчваюць і раннія гатункі, і познія. Палову палёў аграрыі ўбралі. І нягледзячы на засушлівае лета, капуста вырасла добрая. Вага сярэдняга качана перавышае 5 кілаграмаў.


У гаспадарцы плануюць нарыхтаваць 600 тон капусты. Траціну ўраджаю накіруюць у стабілізацыйныя фонды.


Усяго ж пад капусту ў гаспадарках вобласці адвялі амаль паўтысячы гектараў. Захоўваюць прадукцыю ў сучасных сховішчах з мікракліматам. Вось у такіх камерах ураджай можа ляжаць да позняй вясны. Акрамя гэтага, садавіной і гароднінай актыўна папаўняюцца стабілізацыйныя фонды рэгіёна.


Астатняя частка садавіны і гародніны рэалізуецца на прылаўках магазінаў. Палова ўраджаю адправіцца на экспарт. Расія, Сербія, Казахстан і нават Малдова - геаграфія паставак беларускай вітаміннай прадукцыі з кожным годам пашыраецца.