92 ДТЗ здарылася ў Мінску за апошнія суткі

11 февраля 2014
Гэта амаль удвая больш, чым за мінулыя. Сакавіцкае надвор'е, якое ўсталявалася на тэрыторыі Беларусі, багата на мокры снег и дождж. Таму ствараюцца неспрыяльныя дарожныя ўмовы. На гэтым тыдні тэмпература ў сталіцы будзе на пяць-дзесяць градусаў больш за кліматычную норму. Уначы ад -3 да +3 градусаў, днём - ад нуля да +5.

Самы цёплы люты ў гісторыі быў у 1990 годзе. Тады тэмпература ўсталявалася 20 градусаў вышэй за норму. Але, паводле слоў спецыялістаў, пакуль пра новыя рэкорды гаварыць рана.