14 новых гатэляў з'явяцца ў сталіцы да пачатку чэмпіянату свету па хакеі

30 октября 2013
Пра гэта сёння паведамілі на аператыўным штабе па падрыхтоўцы да галоўнай спартыўнай падзеі наступнага года. Кафэ і рэстараны распрацоўваюць адмысловае меню, карэкціруецца праца грамадскага транспарту, удакладняюцца месцы размяшчэння асноўных фанзон.

Ігар Карпенка, намеснік старшыні Мінгарвыканкама: Магу адкрыць таямніцу. Да нас звярнулася адна з кампаній з прапановай арганізаваць так званыя лаўкі Wi-Fi. Лаўкі, дзе можна прысесці і карыстацца Інтэрнэтам. Будзем развіваць аўтобусы экскурсійныя, якія ўжо працуюць актыўна. Новыя аб'екты з'явіліся ў маршруце чырвонага аўтобуса. Адпаведна пераклады зробленыя. Зараз працуем над друкаванай прадукцыяй.

Акрамя спартыўных баталій, гасцей чэмпіянату чакае не менш насычаная культурная праграма. Джазавыя суботы ў Ратушы, музычныя балконы, інсталяваныя карціны жывапісу - і гэта не ўсе арт-праекты, якія будуць чакаць аматараў хакея паміж матчамі.