Знакаміты майстар з Дзяржынска сёння прэзентаваў драўляны кінематычны тэатр

15 мая 2018

Амаль два гады плённай працы спатрэбілася Андрэю Мартынюку, каб увасобіць у жыццё ідэю такога незвычайнага мюзік-хола. Дарэчы, персанажы тэатра не выдуманыя. Кожная лялька - гэта правобраз рэальнага чалавека - работніка Дома народнай творчасці і культуры ў Станькаве. Спектакль складаецца з чатырох дзеяў, кожная адлюстроўвае беларускія абрады і святы, а таксама старонкі з жыцця самога аўтара.

Наступная ідэя, якую плануе рэалізаваць майстар, - адкрыццё музея драўлянай механікі. Андрэй Мартынюк вядомы далёка па-за межамі краіны сваімі вытанчанымі гадзіннікамі. Толькі ва ўласнай калекцыі рамесніка іх звыш трохсот. І ўсе яны не падобныя адзін да аднаго.