Жыватворны дух венесуэльскай песні сёння гучаў на сцэне Белдзяржфілармоніі

5 Ліпеня 2013
У гонар Дня незалежнасці Баліварыянскай Рэспублікі лацінаамерыканскія музыканты разам з аркестрам Белтэлерадыёкампаніі выконвалі венесуэльскія музычныя творы. Да двухсотгоддзя рэспублікі прагучалі лепшыя творы найболей вядомых кампазітараў Венесуэлы. Гэты канцэрт прысвячаўся памяці вялікага сябра Беларусі Уга Чавеса, які змагаўся не толькі за незалежнасць сваёй краіны, але і за распаўсюджванне лацінаамерыканскай музыкі па ўсім свеце.