Заслаўе ператварылася ў адкрытую пляцоўку для музычных імпрэз

22 января 2016

Там 16-ы раз ладзіцца свята музыкі. Конкурс юных выканаўцаў "Заслаўскі сшытак" аб'яднаў больш за 20 таленавітых маладых людзей. Віяланчэль, скрыпка, акардыён - пераможцаў вызначаюць у дзвюх намінацыях струнных смычковых інструментаў. Ва ўнісон пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга гучыць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі. А ўвечары ў дзіцячай школе мастацтваў адкрыецца выстава майстра акварэлі Уладзіміра Рынкевіча.

Кульмінацыяй свята стане эстрадны канцэрт. Сімвалічна, што 2016 – Год культуры – распачаўся менавіта музычным фэстам у Заслаўі. А 5 лютага ў Маладзечне ўрачыста адкрыюць культурную сталіцу.