Юзары і Маймуна прэзентавалі музычным журналістам сваю промапрадукцыю

18 мая 2015

Сёння Юзары і Маймуна прэзентавалі музычным журналістам сваю промапрадукцыю - рознакаляровы гадзіннік. Сімвалічна, бо песня беларускіх удзельнікаў аб каштоўнасці часу. І сёння ў 22:00 па мінскім часе ў арэне "Вінер Штадхале" адбудзецца вячэрняя генеральная рэпетыцыя, па выніках якой свае балы выставяць нацыянальныя журы з 16 краін гэтага паўфіналу. Аднак дакладныя рэйтынгі стануць вядомыя толькі пасля фінальнага шоу. Адзначым, беларуская дэлегацыя задаволеная працай аўстрыйскіх рэжысёраў.

Нагадаем, Юзары і Маймуна выступяць пад нумарам 11. Прамую трансляцыю першага паўфіналу будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24" заўтра ў 22:00.