Юныя артысты дзицячага "Еўрабачання" запальваюць і на вечарынках

21 ноября 2018

"Мінск-Арэна" гэтымі днямі месца рэпетыцый удзельнікаў дзіцячага “Еўрабачання”. На сцэну юныя артысты выходзяць у касцюмах і з неабходным рэквізітам - тое, што і будзе ў фінале. На ўвесь прагон у кожнай краіны 3 гадзіны. На сцэну для рэпетыцыі выйшаў і прадстаўнік Беларусі Даніэль Ястрэмскі. У нядзелю ў фінале ён выступіць пад нумарам 8.

А ў "Прэзідэнт-Гатэлі", дзе жывуць канкурсанты, праходзяць вечарынкі еўравізійнага клуба. Падчас караоке-батла кожны ўдзельнік можа прадэманстраваць свае музычныя таленты. Для юных артыстаў гэта магчымасць лепш пазнаёміцца і аб'яднацца ў адну еўравізійную каманду.

У суботу на “Мінск-Арэне” генеральная рэпетыцыя. Прафесійнае журы з 20 краін будзе выстаўляць балы канкурсантам. А ў нядзелю ў 18 гадзін пачнецца фінал “Еўрабачання”. Прамую трансляцыю шоу будуць весці тэлеканалы “Беларусь 1” і “Беларусь 24”, а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.