XI фестываль нацыянальных культур адкрываецца ў Гродне

4 июня 2016

Музыка з пяці кантынентаў. У Гродне адкрываецца галоўнае свята гэтага лета - XI фестываль нацыянальных культур. На два дні горад стане цэнтрам сапраўднага карнавалу. Свае падвор'і адкрыюць 37 нацыянальнасцяў, кухню кожнай з якіх зможа пакаштаваць кожны, хто жадае. Упершыню ў фестывалі прымуць удзел прадстаўнікі ЗША. На свяце культур пройдзе шатландская вечарынка і канцэрт ірландскіх танцаў. Ну а афіцыйнае адкрыццё па традыцыі пачнецца маштабным шэсцем усіх нацыянальнасцяў па цэнтральнай вуліцы Гродна.