Выставу, прысвечаную барацьбе кітайскага народа з японскімі захопнікамі, прэзентавалі ў Мінску

26 июля 2018

Агульны ўклад у Вялікую Перамогу. Сёлета ў музеі Вялікай Айчыннай вайны прэзентавалі выставу, прысвечаную барацьбе кітайскага народа з японскімі захопнікамі. У экспазіцыі - больш за 120 фотаздымкаў і 44 унікальныя копіі дакументаў. Усе прадметы даставілі самалётам з Пекіна. Лістоўкі і пратаколы распавядаюць пра ўзброенае процістаянне на Усходнім фронце падчас вайны. Дарэчы, тады ў Кітаі, як на нашых землях, дзейнічаў партызанскі рух.

У падрыхтоўцы праекта прынялі ўдзел дзевяць музеяў Кітая. Дарэчы, Беларусь актыўна супрацоўнічае са сховішчамі каштоўнасцяў усходняй краіны, адбываецца абмен выставамі. Так, экспазіцыя, прысвечаная творчасці нашага мастака Сяргея Каткова, на пачатку верасня адправіцца ў мемарыяльны музей антыяпонскай вайны кітайскага народа.