Выстава "Жанчыны Сусвету" адкрылася ў Мінску

12 октября 2018

Нестандартнай пляцоўкай для экспазіцыі стала адна з мінскіх аўтазаправак. У яе аснове - 6 жаночых вобразаў, якія ўвасабляюць 6 кантынентаў планеты. У сваіх партрэтах аўтар паказвае прыродную сілу жанчыны праз прызму яе асаблівай унікальнай прыгажосці. 18 работ выкананы ў графічным стылі акварэллю пры дапамозе яечнай шкарлупіны.

Дарэчы, выстава "Жанчыны Сусвету" для аўтара - ажыццяўленне даўняй мары. І яе адкрыццё мастак прымеркавала як раз да Дня маці.