Выстава Таццяны Козік адкрылася ў галерэі мастацтва на праспекце Незалежнасці

22 февраля 2018

"У гэтых вокнах жыве любоў" - выстава з такой назвай адкрылася ў галерэі мастацтва на праспекце Незалежнасці. Аўтар з Полацка Таццяна Козік прысвяціла экспазіцыю тэкстылю менавіта Мінску, бо тут прайшло юнацтва, былі зроблены першыя творчыя крокі ў мастацтве. Лён, які мае шмат адценняў і фактур, Таццяна Козік аздабляе малюнкам. Яго наносяць на тканіну аўтарскім метадам выбельвання, без выкарыстання фарбаў. У якасці акцэнтаў у адзенні выкарыстоўваюцца карункі ў тэхніцы ручнога пляцення.

Калекцыі льнянога адзення прэзентавалі як у Беларусі, так і за межамі. Аўтар выкарыстоўвае самыя розныя матэрыялы – воўну, лён, дрэва і нават металічную сетку. Выстава працягнецца да 13 сакавіка.