Наперад у мінулае - выстава "Мода, музыка, маладосць" адкрылася ў Мастацкай галерэі М. Савіцкага

22 сентября 2021

Модныя вобразы з настальгіяй. Экспазіцыя "Мода, музыка, маладосць" ужо ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Рэтраэкспанаты збіраліся на працягу года, большая частка з прыватных калекцый жыхароў сталіцы. У экспазіцыі ўборы сярэдзіны мінулага стагоддзя, парфума. Для савецкага меламана – наборы пласцінак, магнітафоны і радыёлы. Ларыса Гулякевіч зазірнула ў мінулае.

Музейны работнік Яўгенія Стальмахова даўно марыла стварыць рэтраэкспазіцыю. Натхніла на ідэю бабуля Еўдакія, больш дакладна, яе старадаўнія рэчы.

Яўгенія Стальмахова, старшы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска:

Савецкія джынсы ў камплекце з моднай нейлонавай кашуляй, пара модных чаравікаў 45 памеру, якія, дарэчы, прынесла мінчанка паважнага ўзросту, але ў адказ за рарытэтны абутак папрасіла музейшчыкаў дапамагчы знайсці аб'ект яе першага кахання. Такіх рамантычных гісторый было сабрана нямала.

Нібыта трапіла ў падарожжа па часе ў сярэдзіну мінулага стагоддзя. Вясельная сукенка з крымплену, дарэчы, належала прыбіральніцы гэтага музея, а сёлета яна адзначае залатое вяселле. Мода 60-х, 70-х – сілуэт трапецыя з радыкальным міні. А гэтая сукенка моды 50-х гадоў была пашыта вось па гэтай кнізе з натуральнага шоўку пад назвай крэп-жаржэт.

Сапраўдным скарбам з'яўляецца калекцыя савецкага меламана: наборы пласцінак, прайгравальнікі, легендарныя радыёлы "Мінск Р-7", "Рыгонда", "Урал", магнітафоны "Юпітэр", "Маяк" і "Нота". 

Лізавета Мікуцевіч, старшы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска:

Кожны пакой, раздзел экспазіцыі жыве сваім жыццём. Тут можна пагартаць дзённік меламана, паслухаць магнітафонныя запісы. Адчуць атмасферу эпохі савецкіх часоў дапамагае і адмысловы інтэр'ер.

А Уладзімір Валажынскі знайшоў у сваёй хатняй калекцыі пласцінку пачатку 60-х, зробленую на рэнтгенаўскім здымку. Што за музыка на ёй гучыць - мы паспрабавалі высветліць разам. 

Уладзімір Валажынскі, намеснік дырэктара Музея гісторыі горада Мінска:

Дапаўняе экспазіцыю карта забаўных месцаў, складзеная па аповедах і ўспамінах мінчан тых часоў. Маршрут мінулых гадоў цікава будзе параўнаць з сучасным модным Мінскам. Свае скарбы з антрысоляў і куфраў з настальгіяй і любоўю людзі прыносяць у галерэю Савіцкага. 

Праект, прысвечаны савецкаму Мінску, увесь час папаўняецца і плануе пераехаць на вуліцу Ракаўскую, 17.