Віцебск развітаўся са "Славянскім базарам". Заключны дзень выдаўся вельмі насычаным

20 июля 2020
Залаты дубль. На "Славянскім базары ў Віцебску" ў дзіцячым музычным конкурсе і конкурсе маладых выканаўцаў перамогу святкуюць беларусы! Імя ўладальніка Гран-пры дарослага вакальнага спаборніцтва стала вядома за поўнач. Яго аб’явілі ў канцэрце закрыцця XXIX Міжнароднага форуму мастацтваў. Віцебск развітаўся з музычным святам.  Цырымонія закрыцця стала прыгожым фіналам, а для кагосьці толькі пачаткам яркага творчага жыцця. 

Вольга Маслоўская назірала, як "Славянскі базар" запальвае зоркі.