Віртуальны Мінск на цаглянай сцяне

6 июля 2016

У сталіцы валанцёры ствараюць мазаічны арт-аб'ект. Рознакаляровы пазл на Кастрычніцкай вуліцы плануюць скласці амаль са ста тысяч невялікіх пікселяў. Збіраць маштабную галаваломку запрашаюць усіх мінчан - ім прапануюць запоўніць прабелы ў палатне, якія мастакі спецыяльна пакінулі. Што за славутасці сталіцы адлюструюць у стылістыцы піксель-арт, невядома - пакуль збіраецца толькі адна карціна з чатырох. На ёй ужо ўгадваецца Брама Мінска побач з чыгуначным вакзалам. СМС-запыты для ўдзелу ў зборцы вялікай мазаікі бясплатныя. Электронныя паведамленні дапамогуць арганізатарам ацаніць папулярнасць праекта сярод мінчан. Летась сцены будынкаў на Кастрычніцкай вуліцы пераўтвараліся ў мастацкія мальберты - тут ладзілі фестываль стрыт-арта Vulica Brasil.