Вечар дэбютаў на прэм'ерным спектаклі Купалаўскага тэатра адбыўся 27 снежня

27 декабря 2022

Купалаўскі тэатр пад заслону каляндарнага года дае прэм'еру - навагодні падарунак для свайго гледача. "Апошні атракцыён" - пастаноўка паводле п'есы аўтара "Трусінай нары", амерыканскага драматурга Дэвіда Ліндсі-Эбера. Гэта ўжо трэцяя прэм'ера ў рэпертуары 103-га сезона тэатра імя Янкі Купалы. Вольга Мядзведзь распавяла падрабязнасці (відэа).