У суботу ў Мінску адбудуцца фестывалі вулічнай музыкі "Месца пад сонцам" і "Пешаходка"

14 мая 2019

У суботу ў Верхнім горадзе сталіцы адбудуцца гістарычныя рэканструкцыі, фестывалі вулічнай музыкі  "Месца пад сонцам" і "Пешаходка". Праект для музыкантаў-аматараў кожны сезон пашырае пляцоўкі і становіцца ўсё больш папулярным. Сёлета для рэгістрацыі ўдзельнікаў распрацаваны спецыяльны мабільны дадатак. А з дваццаць пятага мая ля ратушы стартуюць дні нацыянальных культур. Фестываль адкрыецца кірмашом "Вясновы букет" - пройдуць майстар-класы беларускіх рамеснікаў.

У першы дзень лета пазнаёмімся з культурай і традыцыямі Швецыі. І новым праектам сезона пад назвай "Ноу стэйдж" - "Без сцэны", які аб'яднае вулічныя тэатры на Камсамольскай і  Рэвалюцыйнай.