У сценах Белтэлерадыёкампаніі прайшоў другі этап адбору на "Еўрабачанне"

1 декабря 2015

Насычаны культурна-музычны дзень сёння быў і ў сценах Белтэлерадыёкампаніі. Тут прайшоў другі этап адбору на "Еўрабачанне". Журы ацаніла парадку трох дзясяткаў прэтэндэнтаў. Пасля суддзі падвялі вынікі двух дзён праслухоўвання і вызначылі 10 фіналістаў. Менавіта яны будуць і далей змагацца за пуцёўку на конкурс. Хто ж трапіў у запаветную дзясятку - адной з першых даведалася Іна Пілевіч.

Дзеля "Еўрабачання" "Дразды" развялі сваю трэль гогатам гусака. Папулярная беларуская група аддала вядучую партыю новаму салісту Васілю. Хоць запрошанаму артысту ферма больш звыклая чым сцэна, яму ўсё апынулася як з гусака вада. Перад журы з'явіўся нечакана са скрынкі ў кульмінацыйны момант песні аб вясковых буднях.

У той час іншыя артысты рабілі стаўку не на эпатаж, а на сучасныя тэхналогіі.

Не адна ноч пайшла ў еўравізійных кулібіных для вынаходства арыгінальнага сцэнічнага рашэння нумара.

Праслухоўванне прэтэндэнтаў на "Еўрабачанне-2016" больш было падобнае на сустрэчу выпускнікоў розных тэлепраектаў. Удзельнік шоу "Хачу да Меладзэ" суседнічаў у грымёрцы з міні-міс свету і пераможцам "Славянскага базару". І ўсё гэта пад прыцэлам тэлекамер. Сайт Белтэлерадыёкампаніі вёў прамую трансляцыю першага этапу нацыянальнага адбору на конкурс.

Ян Маерс, удзельнік нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016": "Я ведаю, што ўсе калегі сядзяць дома, глядзяць у Інтэрнэце. Потым гэта ўсё ў кулуарах абмяркоўваецца, хто і дзе не трапіў, хто фальшывіў, хто не фальшывіў. Вядома, гэта хвалююча".

Удзельнікаў ацэньвалі вядомыя беларускія артысты - Ціхановіч, Раінчык, Ланская. Эксперты падвялі вынікі двух дзён праслухоўвання і вызначылі дзясятку фіналістаў. Імёны шчасліўчыкаў на вашых экранах. Яны пазмагаюцца за пуцёўку на конкурс у Швецыю. Усяго ж на адрас Белтэлерадыёкампаніі паступіла парадку сотні заявак ад выканаўцаў і кампазітараў.

Калі фіналістаў тэлепраекта вызначылі журы, то пераможцу выберуць куды больш строгія суддзі. Гледачы будуць вырашаць, хто стане дэлегатам Беларусі на "Еўрабачанні-2016". Фінал адбудзецца ў фармаце тэлевізійнага канцэрта не пазней за 25 студзеня.