Напярэдадні Дня работнікаў культуры лепшыя прадстаўнікі сферы сабраліся ў Купалаўскім

12 октября 2013

У Мінску напярэдадні Дня работнікаў культуры лепшыя прадстаўнікі сферы з усёй краіны сустрэліся на гістарычнай сцэне - там, дзе зараджаўся нацыянальны тэатр Беларусі. Прызнанне на вышэйшым узроўні атрымалі не толькі тыя, хто прывык да святла сафітаў, але і майстры закулісся.


Падрабязнасці ў Юліі Чаргінец. Такой колькасці прафесіяналаў, якія жывуць мастацтвам, у гэтых сценах яшчэ не было. Аб'ядноўвае агульная місія - папулярызаваць і ствараць культуру. Упершыню яны сустрэліся ў абноўленай зале культавага будынка.


Ад асвятляльнікаў да рэжысёраў, бібліятэкараў, музейных работнікаў - знаўцы культурнай спадчыны, жывыя класікі былі сёння ў падзячных спісах ад Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Міністэрства культуры.


Сярод узнагароджаных практычна праз рад народныя, заслужаныя артысты Купалаўскага, якіх мы прывыклі бачыць на падмостках.


Ад першых да апошніх, свежых пастановак тэатры прытрымліваюцца нацыянальнай тэматыкі. Сезон Тэатр оперы і балета адкрываў з Вітаўта, купалаўцы жа робяць стаўку на гістарычную эпапею. Пан Тадэвуш. 10 тысяч радкоў збяруць на сцэне практычна ўсю трупу тэатра.


Тры сезоны не на родных падмостках і, нарэшце, вяртанне. Гэты год аказаўся этапным у гісторыі найстарэйшай сцэны Беларусі, якая з самага пачатку служыла выключна тэатру.


Усяго ж у краіне больш за 65 тысяч беларусаў у другую нядзелю кастрычніка ўжо 15-ы год сустрэнуць прафесійнае свята. Але лічба вельмі ўмоўная, бо датычнымі да культуры мы можам лічыць абсалютна ўсіх, хто неабыякавы да спектакляў, выстаў, кніг.