У Маскве прагучалі самыя вядомыя песні Уладзіміра Мулявіна

27 января 2016

"Лявоніха", "Касіў Ясь канюшыну", "Белавежская пушча". У Маскве прагучалі самыя вядомыя песні Уладзіміра Мулявіна. У гонар 75-годдзя легендарнага беларускага паэта і музыканта ансамбль "Пясняры" выканаў кампазіцыі, якія ўжо дзясяткі гадоў падпяваюць жыхары дзвюх краін. Уладзімір Мулявін нарадзіўся ў Свярдлоўску (сучасны Екацярынбург), а сэрца аддаў беларускай песні. Ён адпраўляўся ў творчыя экспедыцыі ў беларускія вёскі, збіраў народны фальклор і дзякуючы сучаснай аранжыроўцы даваў яму новае жыццё.

Вячаслаў Шарапаў, мастацкі кіраўнік ансамбля "Песняры": "Мулявін беларускую мову чуў вушамі рускага чалавека. Усе самыя прыгожыя словы, усе самыя прыгожыя выразы ён умеў узняць на паверхню і данесці да гледача. Таму ўсе песні "Пясняроў", усё тое, што прайшло праз Уладзіміра Георгіевіча, палюбілася ў Расіі".

Ігар Петрышэнка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі: "Нават тыя, хто не ведае беларускай мовы, мы ўсе падпявалі нашаму выдатнаму ансамблю "Пясняры". Гэтая тэма - тэма славянскага братэрства, разумення мовы, культуры, бліжэй беларуска-расійскіх сувязяў і кантактаў няма. Наша задача, задача ўсіх - папулярызаваць гэтыя цесныя сувязі, каб беларуска-расійскае сяброўства толькі развівалася, мацнела, а наша духоўная культура была шчырая, чыстая і добрая".

2016-ы аб'яўлены Годам культуры ў Беларусі. І канцэрт "Пясняроў" у Маскве даў яму старт на расійскай зямлі. На працягу года тут выступяць ансамблі "Сябры", "Харошкі", Тэатр песні Ірыны Дарафеевай, пройдзе вечар опернай музыкі і раманса Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. Таксама адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя 30-й гадавіне чарнобыльскай трагедыі, Дню яднання народаў Беларусі і Расіі і Дню Перамогі.