У Магілёве стартаваў Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа"

24 июня 2015

Ён сабраў больш  за 600 удзельнікаў з 20 краін свету, у тым ліку  ЗША і Венесуэлы. На пляцоўках горада размясціліся выставы абразоў і царкоўных рэчаў. Наперадзе конкурсы вакальных калектываў, свята перазвону. Галоўная ідэя  фестывалю ранейшая - адраджэнне культуры, духоўнае ўзбагачэнне з дапамогай музыкі і пашырэнне міжнародных сувязяў.

Херарда Эстрада Марцінес, дырыжор, першы сакратар пасольства Венесуэлы ў Беларусі: естываль "Магутны Божа"- гэта вялікая радасць выступаць, таму што гэты момант вельмі прыемны і вельмі важны для духоўнай музыкі, якую мы робім для душы, для таго, каб будаваць лепшы свет".

 

Дарэчы, на фестывалі   пройдуць канцэрты Дзяржаўнай акадэмічнай сімфанічнай капэлы Расіі пад кіраваннем Валерыя Палянскага і канцэрт народнай артысткі Грузіі  Тамары Гвердцытэлі.