У Мінску ўпершыню ўручаць Нацыянальную кінапрэмію

17 декабря 2018

Сёння - у Дзень беларускага кіно - у Мінску ўпершыню ўручаць Нацыянальную кінапрэмію.

Чырвоная дарожка, дрэс-код, фільммейкеры з усёй краіны і запаветныя статуэткі. Урачыстасць у лепшых сусветных традыцыях прыме Дом кіно. У шорт-лісце некалькі дзясяткаў айчынных кінапрадуктаў, іх удзельнікі і стваральнікі. Узнагарода выкананая ў выглядзе кінаплёнкі, якая пераходзіць у папараць. Намінацый усяго 20. І лідзіруюць сярод намінантаў карціны "Сляды на вадзе" і "Фота на памяць".

Заўтра і да 26 снежня ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва пройдуць паказы фільмаў - лаўрэатаў кінапрэміі, майстар-класы і творчыя сустрэчы.