У Мінску вырашылася галоўная медыяінтрыга года - Телевяршыня

20 апреля 2013

Напярэдадні ў Мінску вырашылася галоўная медыяінтрыга года - Тэлевяршыня-2013. Дзявяты раз арганізатары наладзілі сапраўднае свецкае шоу. У скарбонцы Белтэлерадыёкампаніі сёлета 9 статуэтак.


 Каму канкрэтна пакарылася гэтая тэлевізійная вышыня, ведае Паліна Іванча. Апошнія хвіліны перад пачаткам цырымоніі самыя хвалюючыя. Намінанты могуць толькі меркаваць, каму дастануцца запаветныя статуэткі. Але ніхто з удзельнікаў  нават не падазрае, што ўсе яны ўжо лепшыя. Менавіта таму, па задумцы рэжысёраў-пастаноўшчыкаў цырымоніі, тэлевізіёншчыкі з'явіліся ў глядзельнай зале, мякка  кажучы,  незвычайна. Кожны спусціўся на сцэну Палаца Рэспублікі з імправізаванага медыяалімпа і не па чырвонай дарожцы, а па залатой. Арганізатары конкурсу да цырымоніі рыхтаваліся паўтара месяца. Галоўны козыр сцэнарыя рэжысёры раскрываюць нашай здымачнай групе літаральна перад самым пачаткам урачыстасці. Такога Тэлевяршыня яшчэ не бачыла. А вось адна з добрых традыцый конкурсу - склад вядучых цырымоніі. На адной сцэне зноў вядомыя  асобы адразу трох тэлеканалаў. Цэлых паўтара месяца журы спрачалася, каму быць гэтым вечарам у гэтай зале. Толькі 24 намінацыі і больш за 70 прэтэндэнтаў на перамогу, да якой многія ішлі гадамі. Зараз да запаветнай статуэткі застаюцца ўсяго  чатыры прыступкі сцэны. Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі атрымала ўзнагароду за лепшую інфармацыйна-аналітычную праграму. Ёю стала Сфера інтарэсаў. А вось пераможцам у намінацыі лепшы вядучы публіцыстычнай праграмы стаў журналіст Агенцтва тэленавін Дзмітрый  Бачкоў. Тэлевяршыню сёлета заваяваў яшчэ адзін журналіст АТН Анатоль Ліпецкі з праектам Вакол планеты. Ён удастоены звання лепшага вядучага інфармацыйна-аналітычнай праграмы. Усяго ж на Тэлевяршыні-2013 Белтэлерадыёкампанія атрымала  9 статуэтак. Многія лаўрэаты не могуць стрымаць слёз, бо кожная такая маленькая перамога - гэта вынік вялікай працы сапраўдных прафесіяналаў.