У Мінску прайшоў фестываль гармоні

20 мая 2019

Аматары музыкі маглі паслухаць мілагучныя  пералівы гармоні. У Мінску прайшоў фестываль самага народнага інструмента. Канцэрт аб'яднаў 12 выступленняў  сольных  выканаўцаў і калектываў з Беларусі і Расіі. Баяністы і акардэаністы прадэманстравалі сваё уменне хутка перабіраць клавішы пад вядомыя матывы. У праграме вечара прагучалі творы знакамітых кампазітараў - фальклорныя і аўтарскія.

Сталічная сцэна прымала музыкантаў  дванаццаты раз. Удзельнікі фестывалю спадзяюцца сваім віртуозным выкананнем заахвоціць маладых людзей. У планах - стварыць першы мінскі клуб  гарманістаў.