У Мінску праходзiць рэспубліканскі этап конкурсу "Калядная зорка"

12 декабря 2018

Дзед Мароз з гліны і фарфоравыя пінгвіны-хакеісты. У Мінску праходзiць рэспубліканскі этап конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Калядная зорка". Тэматыка hand-made-выставы традыцыйна зімовая. Самых лепшых мастакоў будуць выбіраць у 12 намінацыях.

Ганна Дуко, вучаніца гімназіі № 23 г. Мінска: "У выставе «Калядная зорка» я ўдзельнічаю ўжо не першы раз, а трэці. На гэты раз я зрабіла зборную пінгвінаў Беларусі па хакеі. Чаму я зрабіла менавіта пінгвінаў? Таму што яны жывуць у такім месцы, дзе заўсёды бела і сумна, і мне здаецца, што ім патрэбны быў нейкі спорт, каб ім не было так сумна".

Лепшыя работы рэспубліканскага конкурсу будуць экспанавацца на галоўнай выставе “Каляднай зоркі”, якая адкрыецца пасля навагодніх святаў.