У Мінску больш як дзве сотні экспанатаў раскажуць аб традыцыях каталіцтва ў Беларусі

14 февраля 2019

Нацыянальны гістарычны музей гэтым вечарам прапануе больш як дзве сотні сакральных экспанатаў, упершыню сабраных у адной музейнай прасторы. Артэфакты пакажуць асноўныя традыцыі каталіцтва ў Беларусі. Спадчына была выратавана ад знішчэння, пачынаючы з 17 стагоддзя. Каля паловы рэлігійных каштоўнасцяў - гэта цяпер дзеючыя літургічныя рэчы.

Дапамогу ў падаванні сакральных артэфактаў аказалі і прыватныя калекцыянеры. Дзякуючы іх зборам, можна ўбачыць разнастайнасць музычнай, кніжнай, скульптурнай спадчыны, карты і гістарычныя дакументы.