У Мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" аўтарская выстава Гунефы Мацюшэнкавай

2 мая 2019

Акварэллю яна раскрывае "Суб'ектыўнае ў аб'ектыўным".

У экспазіцыі больш за 80 работ. Гунефа Мацюшэнкава - мастак-педагог Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і акварэліст. Сярод яе вучняў - стыпендыяты Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі. Інфармацыя пра Гунефу Мацюшэнкаву ўключана ў першы том энцыклапедыі  "Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь".