У гасцях у Белдзяржфілармоніі - камерны аркестр "Сімфаньета Рыга"

1 апреля 2015

У Беларусі праходзяць Дні латвійскай культуры. Вядомыя майстры з Прыбалтыкі - хор Латвійскага радыё і камерны аркестр "Сімфаньета Рыга" - у гасцях у Белдзяржфілармоніі. Канцэрт пад назвай "Малітва Маці Тэрэзы" створаны як музычная малітва. Хор Латвійскага радыё - адзін з лепшых еўрапейскіх прафесійных камерных калектываў, удзельнік міжнародных музычных форумаў. Камерны аркестр "Сімфаньета Рыга" адкрыты для самай рознай музыкі - ад барока да экстрэмальнага сучаснага мастацтва.

Дарэчы, альбом, запісаны хорам Латвійскага радыё сумесна з камерным аркестрам "Сімфаньета Рыга", атрымаў музычную ўзнагароду Grammy ў катэгорыі "Лепшы харавы запіс".