У галерэі Савіцкага дэманструюцца фотаздымкі лiтоўскага фотамастака Антанаса Суткуса

11 июня 2018

У Мастацкай галерэі Савіцкага - новыя выставы. На адной з экспазіцый фотаздымкі легендарнага фотамастака Літвы Антанаса Суткуса - з рознымі характарамі, узростам і ў розны час.

Антанас Суткус – адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў гуманістычнай фатаграфіі ў Еўропе і свеце, які разам з калегамі заклаў асновы літоўскай фатаграфічнай школы. Экспануюцца архіўныя сярэбраныя адбіткі, якія ствараліся больш за 50 гадоў і аб’яднаны ў фатаграфічны цыкл "Людзі Літвы".

Таксама ў галерэі Савіцкага можна ўбачыць 70 твораў жывапісу на аўтарскай выставе беларускага мастака Рыгора Несцерава. Адметнасць яго творчасці – уменне працаваць са святлом. Карціны аўтара знаходзяцца ў фондах музеяў Беларусі і ЗША.

У рамках выставы пад дэвізам "Жывапіс і музыка» 22 чэрвеня адбудзецца канцэрт вядомага бельгійскага піяніста беларускага паходжання Цімура Сергіені.