У Брэсце прайшоў фестываль усходняй культуры

10 октября 2015

Брэсцкі рэгіён на пачатку кастрычніка стаў цэнтрам прыцягнення розных культур. Экзатычных фарбаў у асеннюю палітру горада над Бугам дадаў фестываль усходняй культуры. Прычым “Японская восень” - у паўночна-заходні рэгіён Беларусі сёлета прыйшла раней, чым звычайна. Самыя яркія адценні жыцця Брэсцкай вобласці - у Ірыны Нікіцінай.

У восеньскае падарожжа ў культуру і традыцыі Японіі брастаўчане адпраўляюцца трэці год запар. Знаёмства з баявымі мастацтвамі, настольнымі гульнямі, праходжанне квэставых заданняў. Кульмінацыя - класічная японская чайная цырымонія.

Невыпадкова на ўсходзе сапраўдную чайную цырымонію - параўноўваюць з экспрэс-адпачынакам: дзякуючы ўнікальным спосабам прыгатавання, назапашаным тысячагоддзямі, узнікае эфект цялеснага і нават душэўнага аднаўлення. Але каб дабіцца жаданага эфекту самастойна, перш варта павучыцца ў прафесіяналаў.

Глыбокім сэнсам у японскай культуры напоўнены амаль усе рэчы, у гэтым - адметнасць далёкай краіны, якая апошнім часам становіцца ўсё бліжэй да Беларусі.

У Беларусі “Японская восень” затрымаецца надоўга. Бо да такой экзатычнай прыгажосці немагчыма прывыкнуць.

Некранутая прырода Белавежскай пушчы і яе насельнікі - не проста візітная картка Беларусі. 

Нацыянальны парк - адно з упадабаных месцаў іншаземцаў.

І сёлета ён пашырыў свае граніцы для гасцей. На пешаходна-веласіпедным пункце пропуску "Перароў" запрацаваў бязвізавы рэжым.

Час бязвізавага знаходжання на тэрыторыі пушчы абмежаваны да трох сутак. За чатыры месяцы такой магчымасцю скарысталіся амаль тры тысячы замежных турыстаў.

Беларускі бок Белавежскай пушчы на такой адкрытасці межаў плануе зарабіць як мінімум 25 мільярдаў рублёў за год. Першы крок бязмежнай гасціннасці турысты ўжо называюць сапраўдным прарывам у супрацоўніцтве.