У Белтэлерадыёкампаніі заканчваецца праслухоўванне кандыдатаў для ўдзелу ў "Еўрабачанні"

4 февраля 2019

За права прадставіць Беларусь у фармаце жывога гуку змагаюцца больш як сто вакалістаў. Ацэньвае іх фокус-група з дзевяці экспертаў.

Алёна Ланская, заслужаная артыстка Беларусі, член журы нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019": "Будзем глядзець, вядома ж, на вакал у першую чаргу. Песня. Запамінальны вобраз. У масе ўсіх краін трэба выдзяляцца, і калі гэты момант спрацуе, песня літаральна з першых нот чапляе, значыць чалавек яе будзе слухаць далей. Калі не чапляе, ён проста можа пераключыць канал".

Імёны дзесяці фіналістаў аб'явяць вечарам у "Панараме". Пераможца, які адправіцца ў Тэль-Авіў у маі, вызначыцца па выніках гала-канцэрта.