У Белдзяржфілармоніі ўспамінаюць галоўнага беларускага пясняра ХХ стагоддзя

12 января 2017

У гэтыя хвіліны ў Белдзяржфілармоніі ўспамінаюць галоўнага беларускага пясняра ХХ стагоддзя. Уладзіміру Мулявіну сёння споўнілася б 76.

Менавіта ў філармоніі пачаўся шлях заснавальніка легендарнага вакальна-інструментальнага ансамбля, песні якога працягваюць не толькі слухаць, але і перапяваць. І сёння тут ізноў гучаць знакамітыя на ўвесь свет кампазіцыі Уладзіміра Мулявіна.

У Белдзяржфілармоніі пясняр працаваў доўгія гады, ствараў сваю музыку. Тут жа знаходзіцца і яго асабісты кабінет, які дагэтуль лічыцца за Уладзімірам Мулявіным.