У Беларусі развіталіся з Эдуардам Зарыцкім

8 июня 2018

Аддаць даніну памяці і павагі кампазітару ў Акадэмію музыкі прыйшлі яго калегі, музыканты, акцёры (маэстра складаў для тэатра і кіно), вайскоўцы. Зарыцкі - аўтар цэлага блока патрыятычных песень.

Спачуванні родным і блізкім народнага артыста Беларусі ад імя Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі зачытаў Міністр культуры Юрый Бондар. У апошні шлях Эдуарда Зарыцкага праводзілі апладысментамі.

Эдуард Зарыцкі быў пахаваны на алеі знакамітасцяў Усходніх могілак.